Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада

Печать

Бібліёграфамі аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны бібліяграфічны паказальнік “Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада”. Выдадзены ён напярэдадні 105-годдзя з часу ўсталявання ў Кобрыне помніка ў гонар першай перамогі рускіх войскаў у 1812 годзе і 205-годдзя Кобрынскага бою 1812 г. 

Паказальнік уключае гістарычную даведку пра Кобрынскі бой, гісторыка-архітэктурны нарыс аб мануменце, які стаў своеасаблівай візітнай карткай нашага горада і якому нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублікі Беларусь. Выданне ўключае багаты спіс крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, раздзелы з кніг, часопісныя і газетныя артыкулы. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Паказальнік адрасаваны экскурсаводам, турыстам, бібліятэчным работнікам, усім аматарам гісторыі.

1

Comments are now closed for this entry