Ведай і любі свой горад

Печать

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана чарговае выданне з серыі “Ведай і любі свой горад” да 730-годдзя з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе Кобрына - даведнік-тур “Імёны тваіх вуліц, горад Кобрын”.

Даведнік уключае два раздзелы: першы - «Вуліцы горада расказваюць…», другі - «Я іду па гораду, па знаёмай вуліцы…».
У першым раздзеле ідзе размова пра назвы вуліц Кобрына ў мінулым, іх гісторыю. Трэба адзначыць, што толькі невялікая колькасць кобрынскіх вуліц і завулкаў захавала старыя дарэвалюцыйныя назвы. Некаторыя вуліцы пераймяноўваліся па 2-3 разы. Раздзел уключае схему змяненняў назваў вуліц, плошчаў Кобрына ў розныя часы існавання горада, артыкулы А. М. Мартынава, Н. М. Пліско пра дарэвалюцыйныя вуліцы, фотагалерэю вуліц горада.
Другі раздзел «Я іду па гораду, па знаёмай вуліцы…» дае агульны пералік сучасных вуліц, завулкаў, плошчаў Кобрына на беларускай і рускай мовах. Таксама назвы вуліц сгрупаваны тэматычна: персаналіі (дзяржаўныя дзеячы; гістарычныя асобы; ваенныя дзеячы; героі Вялікай Айчыннай вайны; касманаўты, лётчыкі; навукоўцы; пісьменнікі, літаратары), падзеі, геаграфічныя, мірныя, фруктова-ягадныя, кветкавыя і іншыя вуліцы.
У паказальніку шырока прадстаўлены ілюстрацыйны матэрыял у выглядзе планаў горада, малюнкаў вуліц, плошчаў, фотаздымкаў розных гадоў.
Краязнаўчы даведнік дае цікавую, карысную інфармацыю пра назвы вуліц горада ў мінулым і сучасным.

1 1

HEADER

0 #1
DxLrB 12 Июля 2017
я тоже хотела что-то такое сделать. не доходят руки!!! как вы всё успеваете?!

Comments are now closed for this entry