Аддзелам бібліятэчнага маркетынгу падрыхтаваны Каляндар юбілейных і памятных дат на 2018 год. У календары прадстаўлены знамянальныя даты беларускага календара і пісьменнікаў - юбіляраў, юбілейныя творы беларускіх аўтараў, даты расійскага і замежнага календара, кнігі - юбіляры рускіх і замежных аўтараў, цікавыя і незвычайныя святы.
Мэта стварэння календара – інфармацыйная падтрымка ўстаноў культуры і адукацыі, садзейнічанне прафесійнай дзейнасці спецыялістаў культурна-дасугавых цэнтраў, бібліятэк, музеяў. Каляндар дапаможа пры складанні планаў работы на 2018 год. Смотреть