Маіх радкоў няма без Беларусі

Печать

У рамках абласнога месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі” ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Матчына мова, родная мова”.

У выкананні ўдзельнікаў Універсітэта Залатога ўзросту прагучалі музычныя нумары на словы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў. У ходзе мерапрыемства гучалі байкі К. Крапівы.
Мерапрыемства суправаджалася паказам мультымедыйнай прэзентацыі "Роднай мовы словы непаўторныя".
Вядучыя мерапрыемства - кіраўнік літаратурна-музычнай гасцінай Людміла Заяц і ўдзельнік Надзея Валеватая стварылі святочную атмасферу ў зале.

1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry