Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны на 5 гадоў

Печать

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны на 5 гадоў.

Краязнаўча-бібліяграфічны Каляндар змяшчае паўнатэкставыя звесткі аб знамянальных падзеях Кобрыншчыны на 2016-2020 гг. і спіс крыніц да іх. Даты, уключаныя ў Каляндар, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем.
Выданне адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца сваёй малой радзімай ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці. Краязнаўчы каляндар можа выкарыстоўвацца пры планаванні работы бібліятэк, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў, пры складанні паўнатэкставых краязнаўчых баз даных.

1 1

Comments are now closed for this entry