У мовы роднай – роднае карэнне

Печать

Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі сумесна з кінатэатрам “Вясёлка” ў Астроміцкай СШ арганізавалі выступленне ЛПГ “Рытм” – “У мовы роднай – роднае карэнне”.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў падлеткаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі расказ пра гісторыю свята, чыталі вершы беларускіх паэтаў. Вучні прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні “Моўныя скарбы роднага краю".
Завяршылася мерапрыемства праглядам фільмаў “Размова пра мову” і “Якія сны сніць мядзведзь”.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry