Дакрануцца да роднага слова

Печать

“Дакрануцца да роднага слова” – пад такой назвай у Імянінскай СШ супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі і кінатэатра “Вяселка” арганізавалі выступленне ЛПГ “Рытм” і прынялі ўдзел у акцыi «Давайце размаўляць па-беларуску».

У гэты дзень кожны мог праверыць свае веды беларускай мовы. Для гэтага трэба было адказаць на пытанні вядучых, разабрацца з фразеалагізмамі, прадоўжыць пачатак прыказак, адгадаць загадкі.
Напрыканцы мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець фільмы “Размова пра мову” і “Якія сны сніць мядзведзь”.

1 1 1 1

Comments are now closed for this entry