Квітней, родная мова

Печать

З нагоды святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Ў Арэхаўскай публічнай бібліятэцы адбылася конкурсная праграма “Квітней, родная мова”. Прысутныя праглядзелі відэаролік “Размаўляй са мной па-беларуску”. Каманды “Мовазнаўцы” і “Грамацеі” паказалі свае веды па гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі, чыталі вершы, адгадвалі загадкі. Юнакі і дзяўчаты актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах “Беларускі каляндар”, “Аматары беларускага фальклору”, “Мудрыя дарадцы”, “Рыфмоўкі”, “Папацей, грамацей”, “Капітан”. Удзельнікі праграмы атрымалі кніжныя закладкі з дэвізам “Беларуская – самая мая!”

1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry