Размаўляй са мной па-беларуску!

Печать

Хідрынская публічная бібліятэка і ЦКД арганізавалі сумеснае мерапрыемства – свята беларускай мовы “Размаўляй са мной па-беларуску!”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У час свята адбылося выступленне літаратурна-паэтычнай групы бібліятэкі "Мова - крыніца ўсёй прыгажосці".

Вучні Хідрынскай СШ прынялі актыўны ўдзел у конкурсе выразнага чытання вершаў беларускіх паэтаў, а навучэнцы філіяла музычнай школы з натхненнем выканалі ўсім знаёмыя беларускія песні: "Купалінку" і "Лявоніху". Бібліятэкар прадставіла кніжную выставу, якая пазнаёміла ўсіх прысутных з творамі-юбілярамі беларускіх аўтараў 2018 года.

5 5 5 5 5 5

 

Comments are now closed for this entry