Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем

Печать

У Гарадзецкай публічнай бібліятэцы прайшла чарговая сустрэча юных чытачоў «Калі ласка, запрашаем – тут мы мову вывучаем».

Вясёлая граматыка прысвячалася роднай мове. Мерапрыемства складалася з некалькіх частак. Спачатку юныя чытачы паразважалі аб значэнні роднай мовы ў жыцці чалавека, пазнаёміліся з этымалогіяй – навукай, якая займаецца вывучэннем паходжання слоў. Другая частка вясёлай граматыкі дала магчымасць кожнаму ўдзельніку праявіць кемлівасць і эрудыцыю ў конкурсных заданнях “Граматычнае лато”, “Папацей, грамацей!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”. У трэцяй частцы дзеці ўспаміналі прыказкі і прымаўкі, абмяркоўвалі пастулаты народнай мудрасці сваіх продкаў. У завяршэнні хлопчыкі і дзяўчынкі паспрабавалі з дапамогай слоўнікаў перакласці словы з рускай мовы на беларускую і наадварот.

1 1 1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry