Зямля бацькоў дае натхненне

Печать

Творчая сустрэча "Зямля бацькоў дае натхненне", прысвечаная Году малой  радзімы, прайшла ў Батчынскай публічнай бібліятэцы. Бібліятэкар пазнаеміла прысутных з членамі народнага літаратурна-паэтычнага  аб’яднання “Белы бусел”, расказала гісторыю стварэння аб’яднання. Прысутныя пазнаёміліся з творчасцю членаў аб’яднання Галіны Балахоўскай, Сяргея Страчука і паэта-барда Вікторыі Лукашук. Госці прадставілі новы зборнік вершаў “Зямля бацькоў дае натхненне”. Кобрынскія паэты чыталі вершы аб роднай зямлі, спявалі песні аб Радзіме. Навучэнцы Батчанскай школы, якія спрабуюць пісаць, дэкламавалі свае вершы, выконвалі свае песні. Да мерапрыемства падрыхтавана кніжная выстава “Аб малой радзіме вершамі”.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry