Слова пра родны кут

Печать

На заканчэнні вучэбнага года Арэхаўская публічная бібліятэка запрасіла малодшых школьнікаў на краязнаўчую гадзіну “Слова пра родны кут”, прысвечаную Году малой радзімы. Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй заснавання пасёлка Арэхаўскі і Кобрынскага раёна ўвогуле, даведаліся шмат цікавага пра жывёльны і раслінны свет, адказалі на пытанні віктарыны, праслухалі вершы аб родным краі мясцовай паэткі Гарыст Л.І. Відэафільм “Город древний, город молодой” дапамог прысутным пазнаёміцца са славутасцямі Кобрына, пабываць у цікавых мясцінах горада.

1 1 1 1

Comments are now closed for this entry