Вечны голас магутнага слова

Печать

“Вечны голас магутнага слова” - пад такой назвай у інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурная вечарына, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння выбітнай беларускай паэткі і перакладчыцы, аўтара кніг і п'ес для дзяцей, заслужанай дзеячкі мастацтваў Беларусі Ніны Іосіфаўны Мацяш.

Супрацоўнікі бібліятэкі разам з вучнямі СШ №8 г. Кобрына прагарталі старонкі біяграфіі паэткі, гаварылі аб незвычайным літаратурным таленце Ніны Мацяш.

Мерапрыемства суправаджалася паказам відэапрэзентацыі “Пакінула нам запавет быць адданымі”.

4 4 4 4

 

Comments are now closed for this entry