Хочаш ведаць свой край - у бібліятэку завітай

Печать

У рамках месячніка «Маіх радкоў няма без Беларусі» Восаўская публічная  бібліятэка арганізавала краязнаўчае падарожжа «Хочаш ведаць свой край - у бібліятэку завітай».  Бібліятэкар расказала аб мінулым і сучасным  нашай краіны, пазнаёміла з экспанатамі  «Кутка старажытнага побыту». Юныя карыстальнікі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Мая Беларусь», «Закончы беларускую прымаўку», «Перакладзі слова на беларускую мову» і ўдзельнічалі ў конкурсе «Чытаем вершы беларускіх паэтаў». У канцы мерапрыемства для дзецей быў арганізаваны салодкі стол.

1 1 1 1 1 1

Comments are now closed for this entry