Мелодыя роднага слова

Печать

З мэтай папулярызацыі беларускай кнігі ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры бібліятэкі адбылося выступленне літаратурна-паэтычнай групы “Рытм” - “Мелодыя роднага слова”, прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.

Гасцямі мерапрыемства сталі навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.

У час мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча беларускай мовы. Адчуць прыгажосць і хараство роднай мовы прысутным дапамагло чытанне вершаў беларускіх паэтаў (Я.Коласа, Г. Бураўкіна, В. Жуковіча, М. Трафімчука, З. Дудзюк, А. Бачылы).

Праведзена літаратурная віктарына “Прыгарніся да роднага слова”.

Мерапрыемства завяршылася праглядам відэафільма “Роднай мовы пералівы”.

4 4 4 4

 

 

Comments are now closed for this entry