Зямля бацькоў – зямля святая

Печать

“Зямля бацькоў – зямля святая” - пад такой назвай у інфармацыйна-сэрвісным цэнтры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гасцямі мерапрыемства сталі падапечныя дзённага знаходжання дзяцей-інвалідаў Кобрынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Францыск Скарына, Еўфрасіння Полацкая, Янка Купала, Якуб Колас - госці ўспаміналі вядомых дзеячаў зямлі беларускай, якія ўнеслі важкі ўклад у культурнае развіццё нашай краіны, фарміраванне нацыянальнасці. Здзейснілі падарожжа па вядомых мясцінах Беларусі, адкрылі для сябе мноства цікавых фактаў пра гісторыю, культуру і архітэктуру краіны.

У канцы мерапрыемства прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне “Твая зямля, твая радзіма”.

4 4 4 4

Comments are now closed for this entry