Асоба ў гісторыі малой радзімы

Печать

Напярэдадні 115-годдзя з дня нараджэння А. М. Мартынава ў гісторыка-краязнаўчым цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць юбілейная выстаўка-дас’е «Асоба ў гісторыі малой радзімы».

2019 год – юбілейны для Аляксея Міхайлавіча Мартынава, краязнаўца, гісторыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына. Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, першым загадчыкам якой быў А. М. Мартынаў, таксама ў бягучым годзе адзначае юбілей – 80 гадоў з дня заснавання бібліятэкі. Бібліятэкай сабраны шэраг матэрыялаў-даследаванняў на папяровых і электронных носьбітах пра знакамітага земляка, некаторыя з іх прадстаўлены на выстаўцы.

1 1

Comments are now closed for this entry