Асоба ў гісторыі малой радзімы

Печать

У рамках навукова-практычнай канферэнцыі «Мартынаўскія чытанні», прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння краязнаўца, гісторыка, публіцыста, грамадскага дзеяча, Ганаровага грамадзяніна горада Кобрына Аляксея Міхайлавіча Мартынава, бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтывана прэзентацыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы». 

Бібліятэкары ніколі не забываюць аб тым, што менавіта пад кіраўніцтвам Аляксея Міхайлавіча была арганізавана ў 1939 годзе і абноўлена пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у пасляваенны час бібліятэка. У кобрынскай бібліятэцы сабраны дастаткова вялікі матэрыял, прычым на папяровых і электронных носьбітах, пра гэтага ўнікальнага чалавека. Бібліятэка з’яўляецца не толькі захавальнікам назапашаных краязнаўчых дакументаў, але і іх стваральнікам.

Comments are now closed for this entry