Кобрыншчына: багатае мінулае, дастойнае сучаснае

Печать

У інфармацыйна-сэрвісным цэнтры раённай бібліятэкі пачала дзейнічаць кніжна-дакументальная выстаўка «Кобрыншчына: багатае мінулае, дастойнае сучаснае», прысвечаная 80-годдзю Кобрынскага раёна.

15 студзеня 1940 года – дата, ад якой Кобрынскі раён вядзе свой адлік як адміністрацыйная адзінка Брэсцкай вобласці. Наш раён - адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Выстаўка дае магчымасць прасачыць гістарычнае, сацыяльна-эканамічнае, культурнае развіццё раёна, пазнаёміць са знакамітымі землякамі малой радзімы.
Юбілей раёна супаў з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гераічны перыяд Вялікай Айчыннай у гісторыі раёна знайшоў адлюстраванне ў прадстаўленых на выстаўцы кнігах, дакументах.
Выстаўка-панарама прадстаўляе не толькі кнігі, але і артыкулы з газет, часопісаў, фотаздымкі, статыстычныя матэрыялы, рэкламна-выдавецкую прадукцыю цэнтральнай бібліятэкі.

2 2