Да роднай мовы крок зрабі

Печать

Дзень роднай мовы “Да роднай мовы крок зрабі” прайшоў ў Арэхаўскай публічнай бібліятэцы. У ходзе акцыі “Люблю цябе,  родная мова!” наведвальнікі бібліятэкі склалі кветку-прызнанне роднай мове. Бібліятэкар зрабіла агляд літаратуры “Чытай сваё!” і экскурс у гісторыю свята, дзеці выразна чыталі вершы беларускіх паэтаў, успаміналі прыказкі, адгадвалі загадкі, , зацікаўлена глядзелі відэакліпы “Дзяўчынка-беларусачка” і “Беларусь – мой родны кут”.

6 6 6 6 6 6