Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай

Печать

Да вялікай даты Перамогі бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі сфарміраваны паўнатэкставы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай». 

Шмат нашых землякоў прымала ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне, ёсць сярод іх ураджэнцы Кобрыншчыны, а таксама тыя, хто звязаў свой лёс з нашым краем, жыў тут і працаваў. З кожным годам усё менш на нашай зямлі застаецца жывых сведкаў ваеннага ліхалецця, ветэранаў той страшнай вайны, трагедыі мінулага стагоддзя. Сённяшнія ветэраны непасрэдна адчувалі ўсе яе нягоды, страты і пакуты. Менавіта таму вялікую каштоўнасць набываюць іх успаміны аб тых падзеях, якія ў свой час вызначылі лёс усяго нашага народа.
На сённяшні час рэсурс прадстаўлены 520 папкамі-персаналіямі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны Кобрыншчыны, напаўненне якіх складае больш за 2 тысячы дакументаў. Алічбаваны артыкулы з гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён», з кніг, перыядычных выданняў, некаторыя папкі маюць фотаздымкі, архіўныя матэрыялы, успаміны. Рэсурс уключае таксама асоб, якія не ўвайшлі ў кнігу «Памяць». Работа працягваецца.

1