Часопіс, з якім ніколі не бывае сумна

Печать

У рамках акцыі «Тыдзень з часопісам “Алеся”» ў Дзівінскім філіяле арганізавана выстава «Часопіс, з якім ніколі не бывае сумна».
Нагодай для гэтага стала публікацыя ў рубрыцы «Крылы» вершаў дзівінчанкі Надзеі Момлік. На адкрыцці выставы чытачы маглі пачуць вершы паэткі з вуснаў аўтара.
«Алеся» далёка не першы раз згадвае на сваіх старонках нашых землякоў. У іх ліку Юрый Вашчук (Тео) і дзівінскі майстар саломапляцення Юлія Піваварава. Саламяныя вырабы сталі цікавым аздабленнем выставы.
2 2

 

Comments are now closed for this entry