Пераможцы рэспубліканскага конкурсу

Печать

Па выніках Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” чатыры члены літаратурнага клуба “ПоэтиКо” сталі пераможцамі.

На конкурс, які праводзіўся Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, даслана 847 работ з усёй Беларусі, сярод іх і вершы чатырох “паэцікаўцаў”. На імпрэзе ў прэзідыуме НАН узнагародзілі пераможцаў конкурсу. Творчасць кабрынчан адзначана ў дзвюх намінацыях. Наталля Кандрашук, Алена Котава і Марына Міхалюк атрымалі дыпломы пераможцаў і прызы ў намінацыі “Магутная сіла паэзіі”, а Сцяпан Давыдзюк – у намінацыі “Мова маёй Радзімы”. Прыемным дадаткам да ўрачыстасці сталі экскурсіі – па Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, па музеі гісторыі НАН, па Батанічным садзе.

1 1 1 1 1 1 1 1