Дружба народаў - дружба літаратур

Печать

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Дружба народаў - дружба літаратур».

Гасцямі свята сталі навучэнцы Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа.
Вядучыя распавялі гасцям аб гістарычных каранях Дня яднання, пазнаёмілі з творчасцю паэтаў Беларусі і Расіі, гісторыяй літаратурнага супрацоўніцтва двух народаў. Добрым дадаткам літаратурнай тэмы стаў відэаролік «Дзве Русі - дзве сястры».

1 1 1 1