Праз творчасць – да майстэрства

Печать

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Праз творчасць – да майстэрства», якое прысвечана 40-годдзю з часу заснавання ўстановы адукацыі «Кобрынскі дзяржаўны прафесійны ліцэй сферы абслугоўвання» і працягвае цыкл выданняў з серыі «Адукацыя на Кобрыншчыне».

Выданне дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём ліцэя сферы абслугоўвання. Прадстаўляе больш за 150 бібліяграфічных крыніц, уключае артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1982 года.
Інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне, разлічаная на шырокае кола чытачоў, мае разгорнутую структуру і багата ілюстравана. Змяшчае фотаздымкі розных гадоў з фотаархіва і сайта ліцэя сферы абслугоўвання, а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.

2