Галоўная дата краіны

Печать

Напярэдадні дзяржаўнага свята Дня Незалежнасці ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры раённай бібліятэкі арганізавана выстава «Галоўная дата краіны», якая будзе дзейнічаць да 5 ліпеня.
3 ліпеня ў Дзень вызвалення Беларусі ад гітлераўскіх захопнікаў у нашай краіне адзначаецца Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) як усенароднае дзяржаўнае свята.
На выставе прадстаўлены Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як асноўны закон дзяржавы, Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», а таксама кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў, краязнаўчыя бібліяграфічныя выданні цэнтральнай бібліятэкі, прысвечаныя вызваленню Беларусі, Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

2 2

 

Comments are now closed for this entry