”Айбаліты” сельскагаспадарчай тэхнікі

Печать

Да 60-годдзя з часу заснавання Кобрынскай сельгастэхнікі (цяпер ААТ «Кобрынаграмаш») бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавана інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «”Айбаліты” сельскагаспадарчай тэхнікі» з серыі «З гісторыі прадпрыемстваў горада».

Выданне прадстаўлена гісторыка-эканамічным нарысам, які дае магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй заснавання і сённяшнім днём ААТ «Кобрынаграмаш», і спісам крыніц. Уключае каля 200 крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, брашуры, главы, раздзелы з кніг, энцыклапедычныя артыкулы; часопісныя і газетныя артыкулы. Уключаны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1971 года. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Адбор літаратуры завершаны ў чэрвені 2021 года.
Даведачны апарат прадстаўлены алфавітным спісам перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
У выданні выкарыстаны фотаздымкі розных гадоў з сайта ААТ «Кобрынаграмаш», а таксама з фотагалерэі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
Паказальнік адрасаваны ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, культурай, эканомікай.

1

Comments are now closed for this entry