Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны

Печать

З 1 верасня па 17 верасня ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка-панарама «Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны», прысвечаная Дню народнага адзінства.

Выстава складаецца з двух раздзелаў. 
«Беларусь: у сугуччы мінулага з сучасным» – першы раздзел, які прадстаўляе кнігі і часопісы з фонду бібліятэкі, прысвечаныя пытанням уз'яднання заходніх і ўсходніх беларускіх земляў у 1939 годзе; аб доблесці і мужнасці, гераізме і згуртаванасці беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб умацаванні суверэнітэту краіны, развіцці беларускай дзяржаўнасці і эканомікі.
Другі раздзел выстаўкі «Шлях друкаванага слова» знаёміць з 
кнігамі і перыядычнымі выданнямі пра першадрукароў, асветнікаў Беларусі, з нацыянальным святам - Днём беларускага пісьменства; літаратурай беларускіх пісьменнікаў Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, якія прысвяцілі свае творы беларускаму народу і сваёй Бацькаўшчыне.
2 2
З 1 верасня па 17 верасня ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка-панарама «Адзінства беларускага народа - аснова незалежнай краіны», прысвечаная Дню народнага адзінства.

Выстава складаецца з двух раздзелаў.

Comments are now closed for this entry