Калі хочаш ведаць край – у цэнтр краязнаўства завітай!

Печать

У рамках Дня бібліятэк, раённага тыдня бібліятэчнай рэкламы «Бібліятэка ў пошуках уласнага аблічча» ў краязнаўчым гістарычным цэнтры раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка-прагляд «Краязнаўчы бібліятэчны калейдаскоп».
Выстаўка дэманструе краязнаўчую выдавецкую прадукцыю, падрыхтаваную бібліёграфамі цэнтральнай бібліятэкі. Прадстаўлены для прагляду серыйныя краязнаўчыя выданні. Гэта шматлікія выданні з серый: «Асоба ў гісторыі малой радзімы», «Па вёсках нашага краю», «Ведай і любі свой горад», «Імёны на карце Кобрыншчыны», «З гісторыі прадпрыемстваў горада», «Адукацыя на Кобрыншчыне», «Па старонках календара нашай памяці», цыкл кніжных закладак «Славутыя імёны маёй малой радзімы».
2


Comments are now closed for this entry