Мовы пяшчотнай сузор'е

Печать

Да Мiжнароднага Дня роднай мовы Тэвельская публічная бібліятэка і сельскі клуб правялі свята кнігі «Мовы пяшчотнай сузор'е». На свята прыйшлі настаўнікі і вучні Тэвельскага дзіцячага сада-пачатковай школы. Бібліятэкар разам з вучнямі правяла гульні і конкурсы: «Паэтычны», «Загадкавы», «Гарады Беларусі», «Моўны скарб». Пад дэвізам «Спяваем і танчым сваё беларускае!» вучні пад баян спявалі беларускія песні «Дударык», «Кацілася чорна галка», «Грэчанікі», беларускія народныя танцы «Бульба», «Лявоніха», «Ручаёк», якія з задавальненнем прапанавала загадчыца клуба Марчук Алена Мікалаеўна. Прысутных зацікавіла кніжная выстава «Душа народа ў творах іх жыве», прысвечаная 140-годдзю з Дня нараджэння знакамітых песняроў беларускага народа Янкі Купалы і Якуба Коласа.

1 1 1 1 1 1 1 1