Да 110-годдзя помніка перамогі ў 1812 г.

Печать

У рамках Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў (18 красавіка) да 110-годдзя з часу ўсталявання помніка ў гонар першай перамогі ў 1812 г., 210-годдзя Кобрынскага бою 1812 г. бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі прапануюць выставу-панараму «Помнік Перамогі 1812 г.», інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада», экскурс-рэпартаж «Воінскай славай авеяны» (гл. Наш канал на YouTube).

Выстава-панарама, бібліяграфічнае выданне, экскурс-рэпартаж дазволяць атрымаць звесткі аб складаным лёсе аднаго з вядомых помнікаў Кобрына, які стаў своеасаблівай візітнай карткай нашага горада, з'яўляецца адным з самых наведвальных у горадзе і раёне аб'ектаў і якому нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублікі Беларусь.

1

Comments are now closed for this entry