Святочныя даты нашай дзяржаўнасці

Печать

У ПЦПІ цэнтральнай раённай бібліятэкі арганізавана выстаўка «У сімвалах - гісторыя краіны» з серыі «Святочныя даты нашай дзяржаўнасці», прысвечаная Дню Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Гэты дзень – дзяржаўнае свята Беларусі, яе суверэнітэту і адзінству нацыі. У дзяржаўных сімвалах захавана тое, што яскрава адлюстроўвае мірныя і стваральныя мэты Беларусі, гісторыка-культурную спадчыну, нацыянальны дух і годнасць беларусаў. Адзначаецца свята ў другую нядзелю мая.
Экспазіцыя прадстаўляе Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў аб гісторыі галоўных сімвалаў краіны, геральдычныя сімвалы Кобрынскага раёна, а таксама сцэнарныя матэрыялы «Роднай краіны дзяржаўныя сімвалы», «Сімвалы малой радзімы», падрыхтаваныя бібліёграфамі бібліятэкі.

2 2

Comments are now closed for this entry