Культурная спадчына – галоўнае багацце краіны

Печать

У рамках Года гістарычнай памяці і праекта «Бібліятэка без межаў» у інфармацыйна-сэрвісным цэнтры цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшла гадзіна нацыянальнай культуры «Культурная спадчына – галоўнае багацце краіны».

Падапечныя Кобрынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната здзейснілі займальнае падарожжа ў свет народнай культуры і творчасці беларускага народа, у якім пазнаёміліся з народнымі традыцыямі і абрадамі беларусаў, з беларускай кухняй і народнымі святамі: «Камаедзіца», «Юр'еў дзень», «Сарокі», «Каляды», «Купалле», «Грамніцы» і інш.
Прысутным паказаны відэаролік аб гісторыі беларускага нацыянальнага касцюма.
Завяршылася мерапрыемства віктарынай «Крыніцы народныя».

1 1 1 1

Comments are now closed for this entry