Анатоль Брытун: асоба, кнігі, лёс

Печать

У рамках раённага краязнаўчага месячніка ў цэнтральнай бібліятэцы арганізавана выстава-партрэт «Анатоль Брытун: асоба, кнігі, лёс», прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння Анатолія Арцёмавіча Брытуна, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэата літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка, празаіка, публіцыста.

На выставе прадстаўлены кнігі Анатолія Брытуна, якія заваявалі прызнанне сярод чытачоў кобрынскай бібліятэкі і, наогул, жыхароў горада Кобрына і раёна: «Сяліба», «Пах мускусу», «Трылогія прыгод тысячагоддзя», часопісы з яго творамі, а таксама артыкулы аб жыцці і творчасці літаратара.

Супрацоўнікі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі напярэдадні юбілейнай даты шчыра віншуюць Анатолія Арцёмавіча з юбілейнай датай і жадаюць яму даўгалецця, невычэрпнай жыццёвай энергіі, творчых поспехаў у літаратурнай працы, натхнення і дабрабыту.

4

4 2 1

Comments are now closed for this entry