Мясакамбінат пад Кобрынам: ВУП «Брэсцкія традыцыі»

Печать

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтаваны паўнатэкставы краязнаўчы інфармацыйны рэсурс «Мясакамбінат пад Кобрынам: ВУП «Брэсцкія традыцыі».

Інфармацыйны рэсурс знаёміць з адным з самых маладых прадпрыемстваў у сферы мясаперапрацоўкі, найбольш сучасным па ўзроўні тэхнічнага аснашчэння і выкарыстаных тэхналогій - мясакамбінатам пад Кобрынам. Сёння ВУП «Брэсцкія традыцыі» – даччынае прадпрыемства ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», якое штомесяц выпускае да 4,5 тыс. т якасных каўбасных вырабаў.
Інфармацыйны рэсурс складаецца з 7 блокаў, сярод якіх:
Гісторыка-эканамічны нарыс (прадстаўлены на беларускай і рускай мовах);
Артыкулы з кніг;
Артыкулы з перыядычных выданняў (алічбаваны артыкулы з перыядычных выданняў, пачынаючы з 1996 года);
Бібліяграфічнае выданне - інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне «Увасабленне густу і якасці» (да 25-годдзя з часу заснавання ВУП «Брэсцкія традыцыі»);
Архіўныя дакументы;
Электронныя рэсурсы;
Фотагалерэя.
Алічбавана каля 150 крыніц.
Гл. на сайце
Краязнаўства – Паўнатэкставыя інфармацыйныя рэсурсы

1

Comments are now closed for this entry