Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2022 год

Печать

Бібліёграфамі цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2022 год».

У паказальнік уключаны артыкулы з часопісаў і газет за 2022 год. Выданне адлюстроўвае дакументы па ўсіх накірунках жыццядзейнасці Кобрыншчыны як у мінулым, так і на сучасным этапе. Дакументы размешчаны ў сiстэматычным парадку, унутры раздзелаў – у алфавіце аўтараў, загалоўкаў. Апісанне артыкулаў з невыразнымі загалоўкамі коратка раскрываецца.

Даведачны апарат выдання ўключае геаграфiчны паказальнiк, персанальны паказальнік, спіс прадпрыемстваў горада і раёна, пра якія ідзе гаворка ў публікацыях, спiс перыядычных выданняў, якiя выкарыстаны пры складаннi дапаможнiка.
Мэта бібліяграфічнага паказальніка – інфармаваць аб новай літаратуры пра кобрынскі край.

Бягучы бiблiяграфiчны паказальнiк «Новая літаратура аб Кобрыне і Кобрынскім раёне за 2022 год» адрасуецца усiм, хто цiкавiцца мiнулым i сённяшнім роднага краю, яго гісторыяй, культурай, можа выкарыстоўвацца ў бiблiяграфiчнай, краязнаўчай дзейнасцi бiблiятэк. Смотреть

1