Асноўны закон краіны - Канстытуцыя

Печать

У філіяле “Дзівінская публічная бібліятэка” для выхаванцаў дзіцячага дома прайшла гадзіна прававой інфармацыі “Асноўны закон краіны - Канстытуцыя”. Падчас мерапрыемства з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі "Канстытуцыя - закон вышэйшай юрыдычнай сілы" навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця канстытуцыйнага права ў нашай рэспубліцы, са структурай Канстытуцыі, яе аснаўнымі раздзеламі. Дзеці адказалі на пытанні прававой віктарыны “Свет права. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь”. Аформлена кніжная выстава “Заўжды квітней пад мірным небам, Беларусь”.

6 6 6 6 6 6