Чытая Радзімы старонкі

Печать

У рамках раённага краязнаўчага месячніка “Чытая Радзімы старонкі” ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” адбылося пасяджэнне аматарскага клуба “Светоч” у форме літаратурна-музычнай  кампазіцыі “Палескія ластаўкі”, прысвечанай юбілеям Н. Мацяш і Я.Янішчыц. Кіраўнік клуба – бібліятэкар Л.І Астаповіч пазнаёміла членаў клуба з творчым шляхам беларускіх пісьменніц. У час кампазіцыі былі прадстаўлены відэакліпы “Сэрца плача па любові” Н. Мацяш і “Старана мая азёрная”, Я. Янішчыц. Наведвальнікі з задавальненнем паглядзелі відэафільмы “Паміж усмешкай і слязой”. Прадстаўлена кніжная выстава “Я непрыручанай птушкай жыву між сполахаў і дрэў…”

1 1 1 1