Хата ўцехамі багата

Печать

У рамках праекта “Край, які мне дарагі” Стрыгаўская публічная бібліятэка сумесна з цэнтрам культуры правяла  беларускія пасядзелкі “Хата ўцехамі багата”. У госці да дзяцей завітала цётка Алеся, якая пазнаёміла прысутных з легендамі і народнымі казкамі, запрасіла на “Аўкцыён прывітанняў”. Дзеці пагулялі ў беларускія народныя гульні, паразгадвалі загадкі, павучылі лічылкі і забаўлянкі, вітанні і жаданні. На развітанне гаспадары пажадалі, каб усе памяталі аб сваіх вытоках і ганарыліся сваім родным краем.

10 10 10 10 10 10 10 10 10 10