Ёсць у паэта свой аблог цалінны…

Печать

У рамках маладзёжнага патрыятычнага праекта “Беларусі роднай славутыя крокі” ў інфармацыйна-сэрвісным цэнтры бібліятэкі прайшоў паэтычны вечар “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова.
Супрацоўнікі бібліятэкі распавялі прысутным цікавыя звесткі аб жыцці і творчасці паэта. Асаблівую ўвагу вядучыя надалі паэзіі юбіляра. У выкананні вучняў гімназіі г. Кобрына гучалі вершы, урыўкі з паэм: “Юнацкі свет”, “Карусель”, “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”, “Ліст з палону”, “Сцяг брыгады”, “Я хаце абавязаны прапіскаю”.
Мерапрыемства суправаджалася паказам відэапрэзентацыі “…І сэрца абпалена смагай радка”.

1 1 1 1 1 1 1 1