Беларуская скарбонка

Печать

Тэвельская публічная бібліятэка і сельскі клуб да Міжнароднага дня роднай мовы правялі свята "Беларуская скарбонка".

На свята завітала Моваведка, якая расказала шмат цікавага з гісторыі беларускай мовы. А ў скарбонцы дзеці знайшлі шмат беларускамоўных жартаў, загадак, прыказак, прымавак і казак. Да спадобы прыйшліся і беларускія гульні, у якіх яны ўдзельнічалі. Да свята прымеркавана кніжная выстаўка "Слова жывое, роднае, гаваркое...".

1 1 1 1 1 1