Вядучы славіст краіны

Печать

Да 70-годдзя з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Чароты бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі падрыхтавалі біябібліяграфічны паказальнік «Вядучы славіст краіны», чарговае выданне з серыі «Асоба ў гісторыі малой радзімы».

Іван Чарота - наш знакаміты земляк, ураджэнец в. Лышчыкі Кобрынскага раёна. Выдатны літаратуразнавец, вядомы крытык і перакладчык, вядучы ў рэспубліцы і па-за яе межамі вучоны-славіст, таленавіты выкладчык, вопытны лектар і педагог, ён займае адметнае месца ў беларускай культуры і літаратуры.
Паказальнік мае наступную структуру:
Ад складальніка
Творчы партрэт: кароткая даведка
Біяграфічны нарыс
Малая радзіма – вёска Лышчыкі
Дзяцінства і юнацтва
Alma Mater – любоў на ўсё жыццё
«Мае захапленні - гэта мая праца, мая праца - гэта мае захапленні…»
Навуковая і перакладчыцкая дзейнасць
Грамадская асветніцкая дзейнасць
Дзейнасць у духоўнай сферы
Служэнне слову і служэнне словам
Бібліяграфічныя матэрыялы
Працы: творы, пераклады, публікацыі
Аб жыцці і дзейнасці
Спіс перыядычных выданняў, матэрыялы з якіх уключаны ў паказальнік.
Выданне прадстаўляе каля 150 бібліяграфічных крыніц.
Біябібліяграфічны паказальнік адрасаваны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.

1

Comments are now closed for this entry