Печать

 І будзе слова землякоў гучаць над роднаю старонкай : тэматычны зборнік вершаў мясцовых паэтаў аб Кобрыне / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”; склад. : Т. А. Галавейка, С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. -16 с.

Зборнік, выдадзены аддзелам абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі, знаёміць чытачоў з паэтычнымі творамі паэтаў Кобрыншчыны аб родным горадзе. Тут Вы абавязкова знойдзеце творы, якія западуць у душу і, як верныя сябры будуць разам з вамі і ў хвіліны шчасця, і ў часы роспачы.

Магчыма, не ўсе з прадстаўленых паэтаў Кобрыншчыны Вам запомняцца, але, несумненна, у памяці застануцца светлыя ўражаннi ад лiрычных вершаў аб родным горадзе.