Печать

Каб не абарвалася нітка памяці : нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. - 44 с.

Кожнаму з нас лёс вызначыў свой зямны куток, родную мову і святое адчуванне ўласнай годнасці. Кожны з нас павінен ведаць гісторыю свайго народа, свае карані. Не ведаючы мінулага, нельга пабудаваць будучае.

На шчасце, ёсць людзі, якія добра ведаюць, што шмат чаго можна сабраць і захаваць для нашчадкаў, каб не былі яны беспамятнымі.

Краязнаўцам Кобрыншчыны прысвечаны нарыс “Каб не абарвалася нітка памяці…”.