Печать

Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны: краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2014 год /Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С.Дз. Курачук. – Кобрын, 2014. – 140 с.

1

Краязнаўчы каляндар змяшчае звесткі аб знамя-нальных падзеях Кобрыншчыны на 2014 год. Даты, уключаныя ў каляндар, адлюстроўваюць падзеі і факты гісторыі, грамадскага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна; памятныя даты вядомых людзей, біяграфіі якіх звязаны з краем.

Спісы да юбілейных дат уключаюць кнігі і арты-кулы з газет і часопісаў. Матэрыял размешчаны ў наступным парадку: спачатку кнігі па алфавіту, потым артыкулы з газет і часопісаў у адваротным парадку (у межах года – па алфавіту).

Каляндар адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца сваёй малой радзімай ці выкарыстоўвае краязнаўчыя звесткі ў прафесійнай дзейнасці.

Краязнаўчы каляндар выкарыстоўваецца пры планаванні работы бібліятэкі, правядзенні масавых свят і юбілейных мерапрыемстваў.