Хатыні вогненныя сёстры: Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне

Печать

Хатыні вогненныя сёстры: Нацысцкая палітыка генацыду і выпаленай зямлі на Кобрыншчыне : бібліяграфічны паказальнік /УК “Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка”, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад. С.Дз. Курачук. – Кобрын, 2014. - 56 с.: каляр. іл.

1

У журботным спісу спаленых вёсак, падобна Хатыні, ёсць і вёскі Кобрынскага раёна. У аснову паказальніка пакладзены дакументы і матэрыялы з кнігі “Нацистская политика геноцида и “выжженной земли” в Белоруссии. 1941-1944”, успаміны сведкаў той жудаснай трагедыі, інтэрв’ю з жыхарамі, цудам застаўшыміся ў жывых, матэрыялы з архіваў, артыкулы з перыядычных выданняў, кніг.

Асноўная мэта паказальніка - напамін аб чорным мінулым, якое не павінна паўтарыцца нідзе і ніколі.

Бібліяграфічны паказальнік адрасуецца ўсім, хто займаецца вывучэннем роднага краю, цікавіцца яго гісторыяй, мінулым, гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны.

Выданне ілюстравана. Бібліяграфічны спіс складае больш за 40 крыніц.