Водныя шляхі Кобрынскага краю

Печать

vod

Водныя шляхі Кобрынскага краю: інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь з цыкла “Па старонках календара нашай памяці”. Вып.1 / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка»; аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С.Д. Курачук, Л.П. Сысоева. - Кобрын, 2015. – 24 с., [12] каляр. іл.

Першы выпуск выданняў з цыкла “Па старонках календара нашай памяці” прысвечаны каналам, якія знаходзяцца ў межах Кобрынскага раёна і з’яўляюцца юбілярамі 2015 года.
Самаму старому меліярацыйнаму каналу Беларусі - каналу Бона (1540 г.) - спаўняецца ў бягучым годзе 475 гадоў з пачатку будаўніцтва. Адзначаюць свае юбілейныя даты і Дняпроўска-Бугскі (1775 г. - 240 гадоў), і Арэхаўскі (1905 г. - 110 гадоў) каналы.
Інфармацыйна-бібліяграфічны бюлетэнь уключае кнігі, артыкулы з перыядычных выданняў розных гадоў выдання. Размешчаны яны ў наступнай паслядоўнасці: спачатку кнігі ў алфавіце аўтараў, назваў, потым артыкулы з газет і часопісаў у адваротным парадку (у межах года – па алфавіту). Выданне змяшчае каляровыя фотаздымкі.
Бюлетэнь можа быць выкарыстаны шырокім колам чытачоў, якія вывучаюць свой край, цікавяцца прыродай, прыроднымі рэсурсамі, экалагічным становішчам Кобрыншчыны. Будзе карысны настаўнікам, навучэнцам, бібліятэкарам, краязнаўцам.