Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада

Печать

Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 105-годдзя з часу ўсталявання помніка ў гонар першай перамогі ў 1812 годзе, 205-годдзя Кобрынскага бою 1812 года / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнік

С. Д. Курачук. – Кобрын, 2017. – 24 с. :іл.

Бібліяграфічны паказальнік “Помнік рускай славы: лёс галоўнага помніка горада” выдадзены напярэдадні 105-годдзя з часу ўсталявання ў Кобрыне помніка ў гонар першай перамогі рускіх войскаў у 1812 годзе і 205-годдзя Кобрынскага бою 1812 г.
Паказальнік уключае гістарычную даведку пра Кобрынскі бой, гісторыка-архітэктурны нарыс аб мануменце, які стаў своеасаблівай візітнай карткай нашага горада і якому нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi Рэспублікі Беларусь. Выданне ўключае багаты спіс крыніц. Творы друку згрупаваны па відах: кнігі, раздзелы з кніг, часопісныя і газетныя артыкулы. Для раскрыцця зместу пры неабходнасці да запісаў даюцца кароткія даведачныя анатацыі. Паказальнік адрасаваны экскурсаводам, турыстам, бібліятэчным работнікам, усім аматарам гісторыі.

1