Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч

Печать

Навуковец, кіраўнік, дзяржаўны дзеяч : біябібліяграфічны паказальнік да 75-годдзя з дня нараджэння М. І. Дземчука / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : цэнтральная раённая бібліятэка, 2021. – 40 с. : іл. – (Серыя «Асоба ў гісторыі малой радзімы»).

1

Біябібліяграфічны паказальнік прысвечаны вядомаму дзяржаўнаму і грамадскаму дзеячу, прафесару, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужанаму дзеячу навукі Рэспублікі Беларусь Міхаілу Іванавічу Дземчуку (1946–2016). Выданне змяшчае біяграфічны нарыс, спіс крыніц аб працах М. І. Дземчука і літаратуры аб яго жыцці і дзейнасці, фотаматэрыялы. Каштоўнасць выданню надаюць копіі асабістых дакументаў Міхаіла Дземчука: атэстат аб сярэдняй адукацыі, розныя дыпломы, пасведчанні і інш. Паказальнік уключае фотаздымкі з архіваў Рынкаўскай базавай школы, Тэвельскай публічнай бібліятэкі, а таксама з сямейных фотаархіваў сябра М. І. Дземчука Уладзіміра Кузіча і стрыечнай сястры Надзеі Шчочкінай. Адрасаваны ўсім, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю, дасягненнямі людзей, якія ўнеслі асабісты ўклад у развіццё нашай малой радзімы.