Курачук, С. Непаўторнаму кутку – 550

Печать

Курачук, С. Непаўторнаму кутку – 550 / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. – 2016. – 31 жніўня. – С. 3.

Да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін бібліёграфамі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены гісторыка-краязнаўчы нарыс “Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні” і буклет пад назвай “Старонка мая – непаўторны куток”.

Непаўторнаму кутку – 550

Першае ўпамінанне аб Дзівіне адносіцца да 1466 года. Шмат трагічных старонак перажыло гэта сяло на поўдні Кобрынскага раёна. У XV ст. Дзівін неаднаразова падвяргаўся набегам крымскіх татар, аб чым сведчаць назвы ўрочышчаў. Памяць захавала голад 1853-1855 гг., страшны пажар 1858 г. Не абмінулі вёску і войны…
З 1940 да 1959 год Дзівін быў цэнтрам раёна, у які ўваходзіла палова тэрыторыі цяперашняга Кобрынскага. У 2008 годзе ён атрымаў новы статус – стаў аграгарадком. Цяпер гэта адзін з самых вялікіх населеных пунктаў у раёне, багаты сваімі традыцыямі, паданнямі, культурай і гісторыяй. Тры аб’екты Дзівіна - царква Параскевы Пятніцы, Прачысценская царква, брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан - занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Непаўторны імідж мае гэты куток Кобрыншчыны. Славіцца Дзівін сваімі высокамастацкімі, зробленымі з вялікім густам і натхненнем, вырабамі народнай творчасці. Дзівін - адна з самых вялікіх вёсак у раёне. Тут дзівосная прырода, багатыя лясы. Сапраўдная жамчужына вёскі – возера Любань.
Безумоўна, галоўнае дасягненне вёскі - яе жыхары, дзякуючы працавітасці, таленту якіх гэты населены пункт развіваецца. Багаты Дзівін на людзей, якія з’яўляюцца яго гонарам і славай: Сяргей Гардун, Віталь Курашык, Сяргей Любчук, Аляксандр Свідуновіч, Мікалай Свідуновіч, Мікалай Смяховіч, Аляксандр Сынкавец і іншыя.
Да 550-годдзя з часу першага ўпамінання в. Дзівін бібліёграфамі Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі выдадзены гісторыка-краязнаўчы нарыс “Дзівінскі шлях: гісторыя і дзень сённяшні” і буклет пад назвай “Старонка мая – непаўторны куток”.


Святлана Курачук,
галоўны бібліёграф аддзела
абслугоўвання і інфармацыі
Кобрынскай цэнтральнай
раённай бібліятэкі